БЕЛ Ł РУС

У Мінску на станцыі метро «Купалаўская» жанчына ўпала на рэйкі

13.10.2015 / 09:47

У Мінску на станцыі метро «Купалаўская» жанчына 1984 года нараджэння ўпала на рэйкі перад цягніком, паведамілі ў Мінскім метрапалітэне.

Здарэнне адбылося сёння каля 07.50, затрымка цягнікоў на лініі склала 3 хвіліны. У метрапалітэне ўдакладнілі, што перад падзеннем жанчыне раптам стала дрэнна.

Пацярпелая засталася жывая і не атрымала сур'ёзных траўмаў. У Мінскім метрапалітэне заклікаюць грамадзян быць пільнымі і асцярожнымі на платформе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула