БЕЛ Ł РУС

Пахадзілі, пастаялі, разышліся: 10 кадраў пра Выбары-2015 ФОТЫ

13.10.2015 / 19:21

Фоты Сяргея Гудзіліна

Падборка асноўных падзей і герояў Выбараў-2015 у Мінску ад фатографа НН Сяргея Гудзіліна.

17 ліпеня. Журналіст Васіль Сямашка прынёс рэгістраваць у ЦВК кандыдата-ката. Агулам было пададзена 14 заявак на кандыдатаў у прэзідэнты.

10 верасня. Мужчына з партрэтам Лукашэнкі падчас пікета ля ГУМа.

10 верасня. ЦВК зарэгістраваў 4 кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах. На фота — Таццяна Караткевіч, Сяргей Гайдукевіч і кіраўнік ініцыятыўнай групы Лукашэнкі — Міхаіл Арда.

28 ліпеня. Анатоль Лябедзька праводзіць пікет у падтрымку палітвязняў (на той час у Беларусі яны яшчэ былі).

4 жніўня. Пікет, арганізаваны Анатолем Лябедзькам, у падтрымку палітвязняў і зніклых палітычных апанентаў насупраць будынка КДБ.

22 жніўня. На волю выходзіць Мікалай Статкевіч і іншыя палітвязні.

10 верасня. Мікалай Статкевіч ладзіць свой першы сход з выбарцамі ля ГУМа.

4 кастрычніка. Народны сход супраць расійскай авіабазы ў Беларусі прайшоў ля Ратушы ў Мінску. На фота — мастак Алесь Марачкін з антываеннай карцінай-плакатам.

10 кастрычніка. Перадвыбарчае шэсце за свабодныя выбары.

11 кастрычніка, вечар пасля галасавання. Спантаннае шэсце ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасці.

На гэтым беларускія Выбары-2015 скончыліся, і іх можна ўжо забываць. Да сустрэчы ў 2020 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула