БЕЛ Ł РУС

«Хатнік» Шалкевіча ў Карэлічах

17.03.2008 / 12:58

Nashaniva.com

У Карэлічах адбыўся канцэрт вядомага барда Віктара Шалкевіча. Музычная імпрэза была зладжана ў прыватнай хаце аднаго з карэліцкіх актывістаў.


Віктар Шалкевіч

У Карэлічах адбыўся канцэрт вядомага барда Віктара Шалкевіча. Музычная імпрэза была зладжана ў прыватнай хаце аднаго з карэліцкіх актывістаў. На паўтарагадзінным канцэрце прысутнічалі 27 чалавек. Сьпявак прапанаваў публіцы свае найлепшыя, ужо добра вядомыя песьні.

Як паведамілі арганізатары канцэрту, на пачатку імпрэзы па невядомых прычынах згасла сьвятло і зьвілася толькі пад канец канцэрту. Гэтая акалічнасць ніяк не перашкодзіла музыку й слухачам, бо за вакном стаяў дзень.

Паводле milinkevich.org

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула