БЕЛ Ł РУС

5000 чалавек узялі ўдзел у Маршы памяці УПА ў Харкаве

15.10.2015 / 00:51

Nashaniva.com

Гэта быў самы шматлюдны Марш памяці УПА ў Харкаве ў гісторыі. Марш арганізаваў полк «Азоў», які яднае добраахвотнікаў крайне правых поглядаў. Фота Vesti-ukr.com.

Маршы памяці герояў Украінскай паўстанцкай арміі адбыліся таксама ў Кіева і Адэсе. 14 кастрычніка Украіна святкуе Дзень абаронцаў Айчыны, бо Пакроў лічыўся днём казакоў. Але па збегу абставін у той жа дзень у 1942 была ўтвораная Украінская паўстанцкая армія, што ваявала на два фронты супраць нацыстаў і саветаў.

Стаўленне да УПА рэзка негатыўнае ў Расіі і Польшчы, але ва Украіне большасць грамадства цяпер схільнае лічыць УПА змагарамі за незалежнасць краіны. (Не блытаць з калабарантамі, паліцыяй ці дывізіяй «Галічына», што працавалі на немцаў.)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула