БЕЛ Ł РУС

Рух транспарту ў «Каменным Логу» абмежаваны 16—18 кастрычніка

16.10.2015 / 15:50

Nashaniva.com

Рух транспарту ў пункце пропуску «Каменны Лог» будзе абмежаваны 16—18 кастрычніка з 9.00 да 18.00, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Абмежаванне звязана з правядзеннем у пункце пропуску будаўніча-мантажных работ. Забарона можа ўводзіцца як на ўезд, так і выезд з Беларусі.

Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе ўлічваць гэтыя абставіны і па магчымасці выбіраць для перасячэння мяжы з Літвой пункт пропуску «Катлоўка».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула