БЕЛ Ł РУС

Урад Беларусі сышоў у адстаўку

16.10.2015 / 17:37

Nashaniva.com

sputnik.by

Урад Беларусі прыняў рашэнне аб складанні паўнамоцтваў перад нававыбраным прэзідэнтам.

Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў №870 ад 16 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Складанне паўнамоцтваў перад нававыбраным Прэзідэнтам прадугледжана артыкулам 106 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкулам 9 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь». Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

Сёння ЦВК зацвердзіў афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў, паводле якіх Аляксандр Лукашэнка падоўжыў паўнамоцтвы на пяты тэрмін.

У прэс-службе сказалі, што члены ўрада працягваюць выконваць свае абавязкі з прыстаўкай «в. а.».

15 кастрычнік спікер Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч паведаміў, што Лукашэнка прыняў рашэнне правесці 20 кастрычніка спецыяльнае пасяджэнне і разгледзець «падыходы да 2016 года і адказнасць кадраў па выкананні сацыяльна-эканамічных задач, якія стаяць перад краінай», дадае Tut.by.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула