Ярмошына распавяла, калі ў Беларусі пройдуць парламенцкія выбары
Цэнтрвыбаркам Беларусі ўжо ў пачатку 2016 распачне падрыхтоўку правядзення ў краіне парламенцкіх выбараў, паведаміла ў пятніцу старшыня камісіі Лідзія Ярмошына.
Яна нагадала, што выбары павінны прайсці ў «першых датах верасня». «Выбарчая кампанія пачнецца ў пачатку чэрвеня», — дадала Ярмошына.