БЕЛ Ł РУС

Латвія пабудуе на мяжы з Расіяй плот даўжынёй 90 км

17.10.2015 / 15:49

Leta

Праект уладкавання ўсходняй мяжы Латвіі прадугледжвае ўзвядзенне на асобных яе участках плота агульнай даўжынёй у 90 км, паведаміў у інтэрв'ю BNS міністр унутраных спраў Латвіі Рыхард Казлоўскіс.

Плануецца, што ў рамках праекта ўладкавання мяжы плот будзе чаргавацца з камерамі відэаназірання і сэнсарнымі сістэмамі.

«Гэта было б неабходна не для таго, каб узвесці паміж Расіяй і Латвіяй «Кітайскую сцяну», а для абмежавання плыні нелегальных імігрантаў. Паводле працэдуры, пры затрыманні парушальніка мяжы павінны сустрэцца паўнамоцныя прадстаўнікі памежнай аховы абодвух бакоў, заяўляецца інцыдэнт, напрыклад, што 10 в'етнамцаў з боку Расіі перасеклі латвійскую мяжу, неабходна канстатаваць сляды і Расія павінна забраць гэтых людзей да сябе. Зараз адзнака слядоў з расійскага боку ўжо не такая добрая, як была да гэтага часу», — растлумачыў Казлоўскіс.

Выконваючы гэты праект ўладкавання мяжы, Латвія ахоўвае таксама іншыя краіны ЕС, бо «ясна, што ніводная з затрыманых асоб заставацца ў Латвіі зусім не хоча», сказаў ён.

«

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула