БЕЛ Ł РУС

Турцыя будзе збіваць ваенныя самалёты-парушальнікі

17.10.2015 / 19:58

Турцыя мае намер збіваць ваенныя самалёты ў выпадку, калі яны будуць парушаць яе паветраную прастору, заявіў прэм'ер-міністр краіны Ахмед Давутаглу.

Збіты беспілотнік, hurriyet.com.tr

У пятніцу турэцкія ВПС збілі беспілотнік, які ўварваўся ў паветраную прастору краіны паблізу мяжы з Сірыяй. Каму належаў лятальны апарат — не ўдакладнялася.

«Мы ўчора збілі беспілотнік. Калі б гэта быў самалёт, мы б паступілі сапраўды гэтак жа. Нашы правілы гульні вядомыя. Хто б ні парушаў нашы межы, ён атрымае неабходны адказ», — заявіў Давутоглу на мітынгу кіруючай Партыі справядлівасці і развіцця ў горадзе Кайсеры.

ЗША лічаць, што Турцыя магла збіць расійскі дрон, заявіў тады ў інтэрв'ю агенцтву Рэйтэр неназваны прадстаўнік амерыканскай адміністрацыі, праўда, удакладніўшы, што гаворка ішла аб папярэдняй інфармацыі.

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што ўсе самалёты ВПС РФ у Сірыі вярнуліся на базу, а беспілотнікі функцыянуюць у планавым рэжыме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула