БЕЛ Ł РУС

НАТА правядзе буйныя вучэнні ў Міжземным моры

18.10.2015 / 10:40

З панядзелка ў Міжземным моры пачнуцца буйныя вучэнні НАТА і саюзнікаў альянсу, у той час як Расія працягвае наносіць авіяўдары ў Сірыі.

Вучэнні былі запланаваныя задоўга да пачатку сірыйскай ваеннай кампаніі Расіі. У апошні час узмацніліся ваенныя канфлікты ў Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе, што не можа не выклікаць заклапочанасці альянсу.

Цягам пяці тыдняў у вучэннях возьмуць удзел 36 тысяч вайскоўцаў, будуць задзейнічаны 230 адзінак бронетэхнікі, 140 самалётаў і 60 караблёў.

«НАТА неабходная стратэгія для аховы сваіх паўднёвых межаў у сувязі з нестабільнасцю ў краінах ад Ірака да Паўночнай Афрыкі. Таксама нам у альянсе неабходна дамовіцца аб агульнай доўгатэрміновай стратэгіі адносна Расіі», — сказаў пасол НАТА ў Брытаніі Адам Томсан.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула