БЕЛ Ł РУС

Па дадатковыя квіткі на матч БАТЭ — «Барселона» заўзятары займалі чаргу яшчэ вечарам ФОТАФАКТ

19.10.2015 / 09:37

Старт продажаў дадатковых білетаў на матч паміж БАТЭ і «Барселонай» чакана выклікаў ажыятаж ля касаў Ticketpro, дзе задоўга да адкрыцця выстраіліся чэргі з тых, хто прагне трапіць на гульню.

Першы заўзятар прыехаў да офіса яшчэ ўчора ў раёне 21.00. Ён з'яўляецца заўзятым прыхільнікам клуба БАТЭ, верыць у каманду і хоча заўтра ўбачыць прыгожую гульню.

Да 9:00 19 кастрычніка ў чарзе стаіць ужо каля 25 чалавек.

Адзначым, што ў продаж паступіць усяго 300 квіткоў. Пачатак продажаў сёння ў 15:00.

Сустрэча пройдзе заўтра, 20 кастрычніка, на «Барысаў-Арэне» і пачнецца ў 21.45.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула