БЕЛ Ł РУС

Амэрыканскага адваката затрымалі ў Менску

17.03.2008 / 22:04

Nashaniva.com

Ён лічыцца экспэртам ў справах барацьбы з адмываньнем грошай і абараняў Паўла Барадзіна.

Эмануэль Зэльцэр быў арыштаваны 12‑га сакавіка ў аўрапорце Менск‑2 па прылёце з Лёндану.

Пра гэта паведамілі сваякі амэрыканскага адваката, які лічыцца экспэртам ў справах барацьбы з адмываньнем грошай. Вядома, што Эмануэль Зэльцэр адзін час аказваў адвакацкія паслугі былому кіраўніку справамі расейскага прэзыдэнта Паўлу Барадзіну.

Паводле сваякоў адваката, ў праваахоўных органах Беларусі пацьвердзілі факт затрыманьня Э. Зэльцэра, але не камэнтуюць падзею.

Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула