БЕЛ Ł РУС

Назарбаеў: Наступае сапраўдны крызіс

19.10.2015 / 13:09

Nashaniva.com

Прэзідэнт Казахстана прагназуе далейшае пагаршэнне эканамічнага становішча ў рэгіёне.

akorda.kz

«Па прычыне зніжэння цэнаў на энерганосьбіты паступленне даходаў у бюджэт скарацілася на 40%. Акрамя гэтага, зменшыліся цэны і на іншыя асноўныя віды экспартнай прадукцыі, уключаючы чорныя і каляровыя металы, вугаль», — сказаў прэзідэнт Казахстана на сустрэчы з прэм'ерам Казахстана Масімавым, паведамляе казахскі сайт tengrinews.kz.

«Хуткае паляпшэнне становішча немагчыма спрагназаваць. Наша насельніцтва павінна ведаць бягучую сітуацыю, якая азначае памяншэнне прыбытку нашых прадпрыемстваў, зніжэнне даходаў і магчымае скарачэнне працоўных месцаў. Наступае сапраўдны крызіс — мацнейшы, чым у 2007—2009 гадах», — папярэдзіў Назарбаеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула