БЕЛ Ł РУС

Новым прэм'ерам Канады будзе сын былога прэм'ера

20.10.2015 / 07:39

У выніку перамогі Ліберальнай партыі Канады на парламенцкіх выбарах прэм'ер-міністрам краіны стаў лідэр партыі Жустэн Трудо, змяніўшы Стывена Харпера, які быў на гэтай пасадзе дзевяць гадоў.

Паводле папярэдніх падлікаў галасоў, большая частка месцаў у парламенце дастанецца лібералам упершыню за дзевяць гадоў.

У сацсетках набірае папулярнасць хэштэг #ByeHarper.

Хоць Трудо, сын былога прэм'ер-міністра П'ера Трюдо, падтрымлівае барацьбу з «Ісламскай дзяржавай», ён лічыць, што Канада павінна спыніць наносіць авіяўдары ў Сірыі, а замест гэтага засяродзіцца на навучанні і падрыхтоўцы ўзброенай апазіцыі ІД.

Бацька Жустэна Трудо, П'ер, лічыцца бацькам мадэрнізацыі Канады.

На ўсеагульных выбарах абіраюцца 338 дэпутатаў федэральнага парламента ў Атаве.

Прэм'ер-міністрам становіцца лідар партыі, заручыцца падтрымкай большасці дэпутатаў парламента.

Трэцяй партыяй у парламенце, паводле падлікаў галасоў, стане левацэнтрысцкая Новая дэмакратычная партыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула