Сяргей Жадан атрымаў прэстыжную прэмію Angelus, якую раней здабыла Алексіевіч
Украінскі пісьменнік Сяргей Жадан атрымаў польскую літаратурную прэмію Angelus, якой адзначаюць пісьменнікаў з Цэнтральнай Еўропы. Як паведамляе афіцыйны сайт конкурсу, журы адзначыла яго раман «Месапатамія».
Жадан атрымаў чэк на больш чым 40 000 даляраў, а таксама статуэтку аўтарства Евы Расана.