БЕЛ Ł РУС

Канфлікт з АМАПам на Мінскім моры: Мужчыну на мыліцах апраўдалі, жанчыне — штраф

20.10.2015 / 09:53

Удзельніца канфлікту на «нудысцкім» пляжы Мінскага мора, якая бараніла жанчыну, што загарала топлес, атрымала штраф у 30 базавых (5,4 мільёна рублёў). Яе муж апраўданы. Мінскі раённы суд разгледзеў справу па выніках сутычкі АМАПу і купальшчыкаў на пляжы.

Нагадаем, што здарэнне адбылося 8 жніўня. Пачалося з таго, што спецназаўцы падышлі да жанчыны сярэдняга веку, якая загарала топлес, лежачы на жываце. Іншыя купальшчыкі пачалі за яе заступацца.

Паводле міліцэйскай версіі, людзі нахабна перашкаджалі праваахоўнікам весці адміністрацыйны працэс: абступілі з усіх бакоў, чапляліся за форму і праводзілі відэаздымкі. Самі ж удзельнікі інцыдэнту сцвярджаюць, што абурыліся дзеяннямі АМАПу з-за несправядлівасці, грубасці і нецэнзуршчыны.

У інтэрнэт трапіла відэа, на якім бачна, як спецназавец збівае з ног… мужчыну на мыліцах і праводзіць прыём на яго жонцы. Ці то ад удару, ці то ад штуршку яна грымнулася на пясок. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула