БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску загарэўся электравоз

20.10.2015 / 11:32

БелаПАН

Пажар у лакаматыве таварнага цягніка, які рухаўся па маршруце Жлобін — Асіповічы, узнік раніцай 20 кастрычніка ў Бабруйску. Пацярпелых няма. 

Як паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС, інфармацыя пра ўзгаранне паступіла прыкладна ў 4.50. У таварным саставе з 72 вагонаў загарэўся электравоз, прыпісаны да Асіповіцкага лакаматыўнага дэпо. 

У выніку ўзгарання былі пашкоджаны электракабелі і электраабсталяванне ў машынным аддзяленні электравоза. Меркаваная прычына пажару — кароткае замыканне электраправодкі. 

Затрымкі руху іншых цягнікоў не адбылося.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула