БЕЛ Ł РУС

Шэсце ў Курапаты на Дзяды пройдзе 1 лістапада

20.10.2015 / 13:25

УШ

Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі.

Па яго словах, афіцыйны дазвол улады яшчэ не далі. 

«Але яны заўсёды цягнуць да апошняга», — адзначыў Беленькі.

Шэсце ў мінулым годзе. Фота Ірыны Арахоўскай.

Заяўка на шэсце па Мінску і мітынг у Курапатах пададзенныя на нядзелю, 1 лістапада. План такі ж, як і летась — збор прызначаны на 10.30 каля будынка Мінскага гадзіннікавага завода на праспекце Незалежнасці (станцыя метро «Парк Чалюскінцаў»).

Пачатак шэсця аб 11:00. Затым людзі пройдуць па вуліцах сталіцы і накіруюцца ў мемарыял.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула