БЕЛ Ł РУС

Башар Асад нечакана сустрэўся з Пуціным у Маскве

21.10.2015 / 10:54

Nashaniva.com

Прэзідэнт Сірыі Башар Асад ўвечары ў аўторак, 20 кастрычніка, наведаў Маскву і правёў сустрэчу з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Па словах прэс-сакратара расійскага лідара Дзмітрыя Пяскова, сустрэча была працяглай.

kremlin.ru

Пуцін і Асад абмеркавалі ход ваеннай аперацыі ў Сірыі і пытанні, звязаныя з працягам расійскіх авіяўдараў у краіне. Асад, па словах Пяскова, дэталёва праінфармаваў Пуціна аб становішчы спраў у Сірыі.

Як гаворыцца ў паведамленні на сайце Крамля, Асад прыехаў у Маскву па запрашэнні расійскага боку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула