БЕЛ Ł РУС

«65-­летняга дзеда прысудзілі гэтага лета ў катаргу»

21.10.2015 / 11:5

Nashaniva.com

Мазырскі павет. 65-­летняга дзеда, памешчыка Кнобельсдорфа, прысудзілі гэтага лета ў катаргу за забіццё лісіцы ў старой праваслаўнай каплічцы пад лесам. Цяпер сяляне трох вёсак, суседніх з дваром Кнобельсдорфа, большай часцю праваслаўныя, падалі на царскае імя прашэнне аб памілаванні засуджанага, каторы заўсёды памагаў сялянам і рабіў ім розныя палягчэнні.

«НН». №43. 1915.

Першы ўдар. Зачыстка на Гарадзеншчыне перад выбарамі пачалася. Арыштаваны ваўкавыскі прадпрымальнік-­афганец Мікалай Аўтуховіч. Уражвае хуткасць, з якой найбуйнейшы бізнэсовец раёна аказаўся за кратамі. У адзін дзень была заведзена крымінальная справа, Аўтуховіч быў прызнаны падазраваным, потым абвінавачаным і ўзяты пад варту. Такі спех можа сведчыць, што яго справа выходзіць за мяжу канфлікту прадпрымальніка і кантрольных органаў.

«НН». №39. 2005.

 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула