БЕЛ Ł РУС

Жустэн Трудо: канадцы выбралі самага сэксуальнага прэм'ера

21.10.2015 / 12:16

Сямён Цыбульскі

Жустэн Трудо прывёў Ліберальную партыю Канады да абсалютнага поспеху. На мінулых выбарах яна была на трэцім месцы. Цяпер жа бліскуча перамагла і правых (Кансерватыўная партыя), і левых (Нацыянальна-дэмакратычная партыя).

Жустэну Трудо 43 гады. Ён сын знакамітага кіраўніка Канады П'ера Трудо. А яшчэ ён папулярны персанаж свецкага жыцця і проста «прыгажунчык».

Кансерватары спрабавалі крытыкаваць Трудо за ягоную ўвагу да ўласнага выгляду. «Валасы ўкладаць ён умее, а вось працаваць?» Але харызма Трудо спрацавала. 35-мільённую Канаду павядзе новы прэм'ер-міністр, якога адразу празвалі самым сэксуальным у свеце.

Жустэн Трудо перад дабрачынным баксёрскім паядынкам з кансерватарам Патрыкам Бразо. www.ottawacitizen.com.

Апаненты сцвярджалі, што Трудо не гатовы кіраваць краінай. nationalpost.com

Трудо пабудаваў кампанію на сваёй асобе. www.cbc.ca

Жустэн Трудо з жонкай Сафі-Грэгуар і дзецьмі.

З жонкай пасля перамогі. www.cbc.ca

І відэа баксёрскага матча:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула