БЕЛ Ł РУС

Прадстаўніка Беларусі на «Еўрабачанні-2016» будуць выбіраць толькі гледачы

21.10.2015 / 21:09

Прадстаўнік Беларусі на міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне-2016» будзе вызначаны шляхам толькі глядацкага галасавання. Адпаведныя змяненні ў палажэнне аб правядзенні нацыянальнага адборачнага тура конкурсу 21 кастрычніка ўхвалілі члены пастаянна дзейнага аргкамітэта пад старшынствам міністра культуры Барыса Святлова, паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі.

Паводле слоў кіраўніка праекта «Еўрабачанне» ў Беларусі» Вольгі Шлягер, выбар канкурсанта ад Беларусі шляхам выключна глядацкага галасавання — «самая празрыстая форма ў плане вызначэння годнага прэтэндэнта».

Аддаць свой голас за таго ці іншага прэтэндэнта можна будзе па тэлефоне ці sms падчас трансляцыі фінальнага шоу адборачнага тура. Фіналісты, у сваю чаргу, будуць вызначаныя прафесійным журы падчас праслухоўвання.

Змененае палажэнне аб правядзенні адборачнага тура будзе апублікаванае на сайце Белтэлерадыёкампаніі 23 кастрычніка. У гэты дзень таксама пачынаецца прыём заявак на ўдзел у адборы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула