БЕЛ Ł РУС

Макей наведае з візітам Маскву

22.10.2015 / 12:22

26—27 кастрычніка міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей будзе знаходзіцца з рабочым візітам у Маскве. 

Як паведаміў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык 22 кастрычніка на брыфінгу ў Мінску, асноўная мэта візіту — удзел у сумесным пасяджэнні калегій знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін. 

«Падчас сумеснага пасяджэння будуць падведзены вынікі выканання праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў-удзельніц аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2014—2015 гады, — сказаў Мірончык. — Бакі абмяркуюць шырокі спектр пытанняў супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі на двухбаковай аснове, а таксама на міжнароднай арэне, у тым ліку на ААНаўскай пляцоўцы ў кантэксце 70-годдзя арганізацыі, акрэсляць сумесныя арыенціры для далейшага развіцця інтэграцыі». 

Мірончык адзначыў, што па выніках пасяджэння чакаецца прыняцце праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2016—2017 гады, а таксама зацвярджэнне плана кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін на 2016 год. 

Паводле слоў прэс-сакратара, у Маскве кіраўнік МЗС Беларусі правядзе перамовы з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым, падчас якіх «будуць абмеркаваны ключавыя пытанні супрацоўніцтва, у тым ліку ў міжнародных арганізацыях».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула