БЕЛ Ł РУС

Памочнік Лукашэнкі па спорце пагражае «закрыць фінансавае карыта»

22.10.2015 / 21:13

Памочнік прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму, першы віцэ-прэзідэнт НАК Максім Рыжанкоў не задаволены палітыкай чыноўнікаў на месцах.

«Яшчэ крышку, і футбол з хакеем знішчаць астатнія віды, хоць валейбол, баскетбол, гандбол таксама даюць вынік. У кагосьці няма мільярда на валейбол, але патрэбныя 15 мільярдаў на футбол, або ў хакейным клубе 8 мільярдаў даўгоў. Навошта пладзіць тры лігі з велізарнымі акладамі плюс фарм-клубы?» — заявіў Рыжанкоў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 22 кастрычніка.

На яго думку, у цяперашніх эканамічных умовах тыя, хто «прывык у дзяржавы толькі зарплату выцягваць», застануцца ля «закрытага карыта».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула