БЕЛ Ł РУС

Сярэдні заробак падае, з пачатку года скараціўся з 621 да 389$

23.10.2015 / 20:51

Сярэдні заробак па краіне скарачаецца другі месяц запар. У верасні ён упаў на 1,5% і склаў 6 мільёна 863 тыс. 950 рублёў. За мінулы месяц беларусы недалічыліся 107,6 тысячы рублёў, паведамляе Белстат.

У пераліку на даляры па сярэднеўзважаным курсе Нацбанка за верасень сярэдняя зарплата была роўная 389 далярам. У снежні мінулага года яна складала 621 даляр.

За мінулы месяц заробкі беларусаў «усохлі» на 26 даляраў, а з пачатку года — на 232 даляры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула