БЕЛ Ł РУС

Рыбакі не падзялілі берагу

19.03.2008 / 10:15

Nashaniva.com

На бяскрайняй Прыпяці двум аматарам юшкі стала так цесна, што дайшло да зацятай бойкі.

Рака ўжо даўно выслабанiлася ад лядовага палону, i на яе берагi выйшлi аматары юшкi. Адным садзейнiчае ўдача, другiм — не. I тады хто‑нiхто выказвае сваё незадавальненьне, стараючыся заняць прывабнае для лоўлi плотак ды акунёў месца iншага рыбака.

Так здарылася ў Нароўлi, дзе памiж двума мужыкамi ўзьнiкла з‑за гэтага рукапашная. I адзiн зь iх пусцiў у ход нож, у вынiку чаго «непрыяцель» з ранай жывата трапiў у бальнiцу. Узбуджана крымiнальная справа.

Уладзiмiр Пернiкаў, «Звязда»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула