БЕЛ Ł РУС

Пяць дзён у Мінску шукаюць 21-гадовую дзяўчыну, якая пайшла ў ЖЭС і не вярнулася

27.10.2015 / 10:35

Nashaniva.com

21-гадовая Давідовіч Анастасія Сяргееўна пражывае ў сталіцы па праспекце Ракасоўскага. У мінулую пятніцу, 23 кастрычніка, дзяўчына адправілася ў размешчаны побач ЖЭС № 41, але дадому так і не вярнулася. Пра яе месцазнаходжанне нічога не вядома, паведамляюць у пошукавым атрадзе «Анёл».

Прыкметы: рост 178 см, шчыльнае целасклад; вочы шэра-блакітныя, доўгія русыя валасы (магчыма, сабраны ў касу).

Асаблівыя прыкметы: паміж губой і падбародкам з левага боку дзве маленькія радзімкі, часам косіць правае вока.

Была апранута: балонневае шэрае паўпаліто (абшыўкі і капюшон аздобленыя мехам), шапка бэжава-карычневая, шчыльныя чорныя штаны, чорныя чаравікі з аранжавай акантоўкай і святлоадбівальнымі элементамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула