БЕЛ Ł РУС

Амаль 2 тысячы расіянаў сядзяць за тэрарызм і экстрэмізм

27.10.2015 / 13:21

Nashaniva.com

Па дадзеных Федэральнай службы выканання пакаранняў (ФСВП) у расійскіх калоніях і СІЗА за тэрарызм і экстрэмізм утрымліваюцца амаль 2 тысячы чалавек.

«У цэлым па крымінальна-выканаўчай сістэме за злачынствы тэрарыстычнага характару і экстрэмісцкай накіраванасці ў нас ўтрымліваюцца 1756 асоб», — распавёў намеснік дырэктара ФСВП Валерый Баярынеў, якога цытуе ТАСС.

Баярынеў удакладніў, што 546 чалавек знаходзяцца — у следчых ізалятарах, астатнія - у месцах пазбаўлення волі

«На сённяшні дзень у месцах пазбаўлення волі ўтрымліваюцца 264 чалавекі па 208-м артыкуле, з іх па частцы другой (за ўдзел у НВФ) — 246 чалавек», — таксама паведаміў намеснік кіраўніка ФСВП.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула