БЕЛ Ł РУС

На мяжы былі затрыманыя наклады «Товарища» і «Народнай волі»

19.03.2008 / 14:45

Nashaniva.com

Абноўлена ў15:31

Празь некалькі гадзін машыну адпусьцілі, і яна зараз кіруецца ў Менск.

Супольны наклад нумароў газэтаў, прысьвечаных 90‑м угодкам БНР, складае 50 тысячаў.

На беларуска‑расейскай мяжы 19 сакавіка былі затрыманыя наклады незалежных газэтаў «Народная воля» і «Товарищ». Машыну з газэтамі адвезьлі ў Дубровенскі РУУС.

А 14:30 аўтамабіль з газэтамі адпусцілі з дубровенскага райаддзела міліцыі, паведамляе сайт «Народнай волі».

Апошні раз наклады гэтых выданьняў затрымлівалі 3 кастрычніка мінулага году. Тады пасьля праверкі газэты вярнулі выдаўцам у той жа дзень.

СП

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула