Апублікаваны спіс беларускіх фізічных асоб і прадпрыемстваў, у дачыненні да якіх прыпынена дзеянне санкцый ЕС
У Афіцыйным журнале Еўрасаюза апублікаваны спіс беларускіх фізічных асоб і прадпрыемстваў, у дачыненні да якіх прыпынена дзеянне санкцый. У спісе 171 прозвішча і 10 прадпрыемстваў.
tass.ru
Дзеянне санкцый прыпыненае ў тым ліку ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і яго старэйшых сыноў Віктара і Дзмітрыя, кіраўніка Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, міністра інфармацыі Ліліі Ананіч, старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка і яго папярэдніка Сцяпана Сухарэнкі.
У спісе прадпрыемстваў значацца «Белтэхэкспарт», «Белтэх Холдынг», «Спецпрыборсэрвіс», кампаніі «Трайпл» і «Ракаўскі бровар», футбольны клуб «Дынама», «Прастор-Трэйд», «АкваТрайпл», «КварцМелПрам», «Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў».
Згодна з рашэннем, пад санкцыямі застаюцца чатыры чалавекі, якіх ЕС лічыць маючымі дачыненне да знікненняў апазіцыйных палітыкаў у 1999—2000 гадах. Размова ідзе пра Уладзіміра Навумава (былы міністр унутраных спраў), Віктара Шэймана (былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта), Юрыя Сівакова (у перыяд знікнення палітыкаў займаў пасаду кіраўніка МУС) і Дзмітрыі Паўлічэнка (камандзір брыгады спецназа ўнутраных войскаў МУС).
Працягвае таксама дзейнічаць эмбарга на пастаўку ўзбраенняў.
Рашэнне Рады ЕС набывае моц 31 кастрычніка.