БЕЛ Ł РУС

Фатографы асэнсоўваюць Чарнобыль

26.04.2006 / 16:53

Nashaniva.com

18 красавіка ў Малой залі Палацу Рэспублікі прайшла прэзэнтацыя фотаальбому «Чарнобыль».

Фота Андрэя Лянкевіча

18 красавіка ў Малой залі Палацу Рэспублікі прайшла прэзэнтацыя фотаальбому «Чарнобыль». Ён падрыхтаваны Дзянісам Раманюком у суаўтарстве з Анатолем Клешчуком і Ігарам Бышнёвым. Гэта 259 фатаздыкаў – людзі, прырода, гісторыя, жыцьцё насельнікаў забруджаных тэрыторыяў. Альбом нібы энцыкляпэдыя катастрофы і яе наступстваў. Зь яго дапамогай ня толькі беларусы, але і жыхары ўсяго сьвету зноў адкрыюць для сябе той дзіўны бядотны край – чарнобыльскую зону. Прэзэнтацыя фотальбому «Чарнобыль» неўзабаве мае адбыцца ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, а цяпер аўтары альбому прэзэнтуюць яго ў нямецкім бундэстагу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула