БЕЛ Ł РУС

Сёння ў Мінску пройдзе традыцыйнае шэсце на Дзяды

1.11.2015 / 9:21

Nashaniva.com

У нядзелю, 1 лістапада, у Мінску пройдзе традыцыйнае шэсце на Дзяды ў Курапаты. Заяўнікам выступае Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ, якая атрымала дазвол на правядзенне акцыі ад Мінгарвыканкама і Мінаблвыканкама.

Збор удзельнікаў акцыі будзе праходзіць з 11.00 да 11.30 на пляцоўцы перад будынкам ТАА «Мінскі гадзіннікавы завод» (станцыя метро «Парк чалюскінцаў»).

З 11.30 да 14.30 адбудзецца шэсце па тратуары па маршруце: пр. Незалежнасці — вул. Каліноўскага — вул. Сядых — вул. Карбышава — вул. Гамарніка — вул. Мірашнічэнкі — МКАД.

З 14.30 да 17.00 на тэрыторыі ўрочышча, дзе праходзілі масавыя расстрэлы ў часы Сталіна, запланавана правядзенне мітынгу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула