БЕЛ Ł РУС

ЗША і пяць краін Цэнтральнай Азіі абвясцілі аб падтрымцы ўладаў Афганістана

1.11.2015 / 19:48

Nashaniva.com

ЗША і пяць краін Цэнтральнай Азіі заявілі аб тым, што выказваюць афіцыйную падтрымку ўладам Афганістана ў іх імкненні стварыць незалежную і мірную дзяржаву, што будзе спрыяць стабільнасці і бяспецы ў рэгіёне, перадае Reuters.

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве.

У дакуменце таксама адзначаецца, што краіны маюць намер павялічыць супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з тэрарызмам.

Раней паведамлялася, што дзяржсакратар ЗША Джон Кэры сустрэўся з прэзідэнтам Узбекістана Ісламам Карымавым ў Самаркандзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула