БЕЛ Ł РУС

Дзяды ў Швецыі ФОТА

2.11.2015 / 19:1

Андрэй Катлярчук, Швецыя

Па традыцыі 1 лістапада сябры суполкі «Беларусы Швецыі» (Sveriges Belarusier) выправіліся на могілкі стакгольмскага прадмесця Густаўбэрг, дзе спачывае Васіль Лукашык (1911-1975 гг.) – выхаванец Віленскага універсітэтa, былы дзеяч Грамады і Таварыства беларускай школы, заснавальнік і кіраўнік першай беларускай суполкі ў Швецыі «Беларуская грамада» (1948-1975). Пасля ўпарадкавання помніка ды апавядання гісторыка Андрэя Катлярчука пра жыццё спадара Лукашыка адбыўся невялікі памінальны абед.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула