БЕЛ Ł РУС

Сума даўгоў ФК «Нёман» перавышае 10 млрд рублёў

3.11.2015 / 11:12

Паводле інфармацыі крыніцы, блізкай да клуба, фінансавая сітуацыя ў «Нёмане» зноў рэзка пагоршылася. Футбалісты на працягу некалькіх апошніх месяцаў не атрымліваюць заробак у поўным аб'ёме.

Агульная сума даўгоў клуба перавышае 10 мільярдаў.

2015-ы «Нёман» пачынаў з даўгамі ў раёне 6 мільярдаў. Аднак затым пры дапамозе мэра горада Мечыслава Гоя ўдалося практычна ўсе даўгі закрыць.

Цяпер эканамічнае становішча клуба зноў вельмі нестабільнае. Таксама, па інфармацыі Tribuna.com, у клубе прайшла фінансавая праверка, якая ўстанавіла шэраг парушэнняў.

Агульная сума штрафаў склала некалькі сотняў мільёнаў рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула