БЕЛ Ł РУС

Па кабінеце генпракурора Украіны страляў снайпер, выратавала браніраванае шкло

3.11.2015 / 15:46

Па працоўным кабінеце генеральнага пракурора Украіны Віктара Шокіна страляў снайпер. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў намеснік генпракурора, галоўны ваенны пракурор Анатоль Маціас.

Снайпер і яго саўдзельнікі, сказаў Маціас, ведалі, як размешчаны прадметы ў памяшканні і дзе сядзіць генеральны пракурор. «Таму што стрэл быў здзейснены фактычна ва ўпор з разліку на трапленне ў вобласць тулава або галавы», — паведаміў Маціас.

Усяго, па словах Маціаса, былі зробленыя тры стрэлы. Генпракурора і іншых людзей, якія знаходзіліся ў кабінеце, выратавала браняванае шкло.

Галоўны ваенны пракурор таксама паведаміў, што снайпер карыстаўся цеплавізарам, бо шторы на акне кабінета Шокіна былі шчыльна завешаны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула