БЕЛ Ł РУС

Падарунак ад БТ на Дзень Волі

20.03.2008 / 17:24

Nashaniva.com

25 сакавіка Белтэлерадыёкампанія распачынае новы цыкл дакумэнтальных фільмаў аўтарскага праекту Алега Лукашэвіча «Эпоха».

25 сакавіка Белтэлерадыёкампанія распачынае новы цыкл дакумэнтальных фільмаў аўтарскага праекту Алега Лукашэвіча «Эпоха».

Гэтым разам фільм будзе прысьвечаны клясыку сусьветнай паэзіі Адаму Міцкевічу, паведамляе «Інтэрфакс».

Першая з чатырох сэрый будзе паказана ўвечары 25 сакавіка на Першым тэлеканале (БТ).

Нагадаем, што аўтарству Алега Лукашэвіча належаць дакумэнтальныя фільмы пра Марка Шагала, Еўфрасіньню Полацкую, Тадэвуша Касьцюшку.

Тэлеканал «Лад», у сваю чаргу, працягвае цыкл гістарычных праграм «Жарсьці і ўлада» — дзесяць аповедаў пра каханьне, якія зьмянілі хаду гісторыі.

Фільм 5‑ты «Покуль сьмерць іх не разлучыць». Фільм пра слаўнага князя Давыда Гарадзенскага і ягоную каханую Біруту.

«Ён — легендарны ваявода, які не прайграў ніводнае бітвы. Яна — князёўна, прыгожая як кветка», ‑‑ анансуе «Лад» новую перадачу.

Эфір заўтра, 21 сакавіка а 20.50

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула