БЕЛ Ł РУС

Стас Барэцкі спаліў свой BMW

4.11.2015 / 09:27

Пецярбургскі спявак Стас Барэцкі спаліў свой BMW. Удзень 3 лістапада былы ўдзельнік «Ленінграда» прыехаў на чорнай іншамарцы ў жылы квартал на Кастрычніцкай набярэжнай і абліў машыну бензінам з дзесяцілітровай каністры.

Падпалены BMW прыцягнуў увагу мясцовых жыхароў. Яны выклікалі пажарных. Пасля іх працы ад машыны застаўся толькі каркас.

Як паведаміў «Фантанцы» Барэцкі, ён зладзіў акцыю ў падтрымку айчыннага вытворцы.

«Санкцыямі нас не спалохаеш, мы ўсё самі можам зрабіць», — растлумачыў ён.

Барэцкі ацаніў свой BMW 520, выпушчаны ў 1998 годзе, у 350 тыс. расійскіх рублёў.

Нагадаем, у жніўні 2015 эпатажны шоўмен дэманстратыўна разбіў iPhone, патлумачыўшы ўчынак тымі ж матывамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула