БЕЛ Ł РУС

Былы наркаман падпаліў дом у Светлагорску і забарыкадаваўся. Спецназ браў штурмам

4.11.2015 / 09:48

На шостым паверсе шматпавярховіка ў Светлагорску мужчына некалькі гадзін граміў уласную кватэру. Ён разбіў вокны, выкідваў рэчы, пашкодзіў аўтамабіль, які стаяў на паркоўцы каля дома.

З крыкаў мужчыны відавочцы зрабілі выснову, што ён былы наркаман і збіраецца скончыць з сабой. Светлагорац забарыкадаваўся ў кватэры і адкрыў газ. Выкліканыя на месца спецыялісты газавай службы перакрылі вентыль.

Мужчына знаходзіцца на ўліку ў псіхіятра, яму 36 гадоў, клічуць Зміцер. Ён пражывае ў кватэры адзін, яго маці жыве асобна, але ў гэтым жа доме. Жанчыну выклікалі на перамовы з сынам, яна спрабавала ўгаварыць яго здацца.

Дзверы ў кватэру ўзламаная, аднак увайсці было немагчыма: мужчына узброіўся акрываўленым нажом і пагражаў заразіць ВІЧ-інфекцыяй усіх, хто паспрабуе наблізіцца.

У 13.50 у кватэры пачаўся пажар. Гаспадар кватэры падпаліў адну з ёмістасцяў з гаручай вадкасцю і зачыніўся ў пакоі. Сіламі ратавальнікаў пажар быў ліквідаваны, жыхары дома экстрана эвакуяваныя.

З Гомеля выехала група спецназу для захопу.

Прыкладна ў 16.20, завадатара маштабнага здарэння затрымалі байцы спэцназу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула