Мінскае «Дынама» згубіла шанцы на выхад у плэй-оф Лігі Еўропы
У матчы 4-га тура групавога раўнду Лігі Еўропы мінскае «Дынама» прайграла «Вільярэалу» (1:2).
Такім чынам, падапечныя Вука Рашовича згубілі шанцы на выхад з групы. На рахунку беларускага клуба 0 ачкоў пасля 4 матчаў. У «Вільярэала» — 9 ачкоў, а ў «Рапіда» — 12.
Мінскаму «Дынама» засталося правесці дзве гульні: супраць «Рапіда» і «Вікторыі».