Абама не выключае, што на борце A321 была бомба
Прэзідэнт ЗША Барак Абама лічыць, што ёсць верагоднасць таго, што на борце пацярпелага катастрофу ў Егіпце расійскага лайнера А321 магло быць выбуховае прыстасаванне.
AP
Раней прэс-сакратар Белага дома Джош Эрнэст паведаміў, што ЗША не прыйшлі да ўласных высноваў па прычынах крушэння расійскага самалёта А321 ў Егіпце, але не выключаюць версію тэракту.
«Я думаю, ёсць верагоднасць, што на борце была бомба», - цытуе словы амерыканскага прэзідэнта агенцтва Блумберг.
Паводле яго слоў, ЗША маюць намер правесці ўласнае расследаванне, і разведка краіны «дакладна высветліць, што адбываецца», перш, чым будзе зроблена заява пра прычыны трагедыі.
«Не думаю, што мы ўжо ведаем (прычыну)», — дадаў прэзідэнт.