БЕЛ Ł РУС

Футбольныя турніры ў гонар БНР у Берасьці й Магілёве

21.03.2008 / 12:15

СП

У горадзе над Дняпром таксама адбудзецца бардаўскі канцэрт.

У Берасьці 90‑годзьдзе абвяшчэньня незалежнасьці БНР адзначаць турнірам па міні‑футболе. У адборачным туры ўзялі ўдзел сем камандаў — дружыны рэгіянальных партыйных структураў, незалежных прафсаюзаў і грамадзкіх арганізацый. Агулам — больш за 60 удзельнікаў.

Па выніках першага этапу чатыры каманды 22 сакавіка пазмагаюцца ў фінале «Кубка Незалежнасьці», заснаванага абласным аргкамітэтам па сьвяткаваньні юбілею.

У Магілёве таксама адбудзецца турнір па міні‑футболе сярод аматарскіх камандаў гораду. Сярод месьцічаў зладзяць распаўсюд літаратуры пра Беларускую Народную Рэспубліку. Вечарам 25 сакавікабудзе арганізавана вечарына з бардаўскім канцэртам для моладзі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула