БЕЛ Ł РУС

Раптоўна памёр грамадскі лідар Баранавіч Віктар Сырыца

9.11.2015 / 10:29

nn.by

Старшыня Баранавіцкай суполкі Таварыства беларускай мовы быў душой горада. Колькі ён помнікаў паставіў, колькі сустрэч у школах арганізаваў, колькі людзям дапамог уладкавацца. А колькі было ў яго ў планах!

Сэрца ў яго раптоўна спынілася раніцай 9 лістапада на пероне Цэнтральнага вакзала горада.

Дактары рэанімабіля, якія прыбылі на месца здарэння, не здолелі выратаваць спадара Сырыцу.

У 2006 годзе яго звольнілі з работы ў вучылішчы, дзе ён выкладаў, за падтрымку апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты. Ён не склаў рук. 

Пражыў ён 62 гады. Памяць пра яго будзе добрая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула