БЕЛ Ł РУС

У Бірме кіруючая партыя прызнала паразу на выбарах

9.11.2015 / 11:32

У Бірме старшыня кіруючай «Саюзнай партыі салідарнасці і развіцця» У Хтай Оо прызнаў паразу на парламенцкіх выбарах.

Спадарыня Су Чжы звяртаецца да выбарцаў з балкона офіса сваёй партыі ў панядзелак, фота Бі-бі-сі

«Мы прайгралі. Неабходна зразумець, чаму гэта адбылося», - заявіў палітык.

У сваю чаргу, афіцыйны прадстаўнік апазіцыйнай «Нацыянальнай лігі за дэмакратыю» Він Тхеін заявіў, што яны атрымалі 70% галасоў выбаршчыкаў.

«Усе гэтыя дадзеныя яшчэ патрабуюць пацвярджэння ад выбарчай камісіі, але мы ўпэўненыя ў нашай інфармацыі», — заявіў Тхеін.

Апазіцыя Бірмы перамагае амаль ва ўсіх акругах на першых свабодных выбарах

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула