БЕЛ Ł РУС

Руслану Мухудзінаву прад'яўлена завочнае абвінавачванне ў арганізацыі забойства Нямцова

9.11.2015 / 11:56

Nashaniva.com

Фігуранту справы аб забойстве палітыка Барыса Нямцова Руслану Мухудзінаву прад'яўлена завочнае абвінавачванне ў арганізацыі злачынства, паведамляе ТАСС са спасылкай на прадстаўніка пацярпелых.

«Следства завочна прад'явіла абвінавачванне Руслану Мухудзінаву ў арганізацыі забойства Нямцова. Мы рады, што нарэшце вырашылася і спадзяемся, што ў бліжэйшы час аналагічнае абвінавачанне будзе прад'яўлена яго сябру дзяцінства Руслану Герамееву», — паведаміў адвакат Жанны Нямцовай Вадзім Прохараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула