БЕЛ Ł РУС

На Мазырскім НПЗ адбылася ўспышка газу, ёсць пацярпелыя

9.11.2015 / 12:40

Здарэнне адбылося раніцай 9 лістапада на адной з тэхналагічных установак Мазырскага НПЗ.

У выніку ўспышкі і узгарання вадародаўтрымальнага газу пацярпелі два чалавекі: мужчыны атрымалі лёгкія траўмы ад аскепкаў шкла.

Супрацоўнікі МНС лакалізавалі агонь і перакрылі падачу газу да ўстаноўкі. На тэрыторыі прадпрыемства вядуцца аварыйна-аднаўленчыя работы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула