БЕЛ Ł РУС

Таронта і Атава запрашаюць

21.03.2008 / 14:59

СП

Беларусы Канады ладзяць сьвяточныя мерапрыемствы, прысьвечаныя 90‑годзьдзю БНР.

Беларусы Канады запрашаюць на сьвяточныя мерапрыемствы, прысьвечаныя 90‑годзьдзю БНР у канадзкіх гарадах — Таронта і Атава. Таронтаўцы запрашаюць адсьвяткаваць угодкі БНР а 19 гадзіне 22 сакавіка ў залі Беларускага грамадзка‑рэлігійнага цэнтру (524 St. Clarens Avenue). У праграме вечарыны плянуецца Ўрачысты малебен, даклад і сьвяточны канцэрт. Беларусы Атавы плянуюць правесьці ўрачыстасьць 5 красавіка а 14 гадзіне ў City Hall, 110 Laurier Avenue West. У праграме — сьвяточныя віншаваньні, канцэрт і вячэра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула