БЕЛ Ł РУС

У Мінску на пераходзе збілі маладога чалавека

10.11.2015 / 11:29

Як расказала «Мінск-Навіны» старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС Любоў Трапашка, дарожна-транспартнае здарэнне адбылося сёння раніцай насупраць дома № 23 на вул. Алібегава.

Мужчына 1956 года нараджэння за рулём «Рэно Сцэнік», рухаючыся ў патоку машын, не заўважыў пешахода 1986 г.н., ступіў на «зебру», і здзейсніў наезд. Пацярпелага даставілі ў бальніцу.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула