БЕЛ Ł РУС

ХК «Нёман» шукае форварда на заробак у 17 млн рублёў

11.11.2015 / 11:32

Nashaniva.com

Гродзенскі «Нёман» у банку вакансій размясціў аб'яву, што каманда шукае цэнтральнага форварда. На сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны можна знайсці інфармацыю аб тым, што хакейнаму клубу патрабуецца спартсмен-інструктар. Адукацыя вышэйшая, спартыўная. Стаўка - 17 мільёнаў рублёў, паведамляе «Гродзенская праўда».

На самай справе нічога дзіўнага тут няма. Клуб, як і любая іншая арганізацыя, у выпадку наяўнасці свабодных вакансій абавязаны размяшчаць падобныя паведамленні. Вызвалілася месца нападаючага па адной прычыне: на днях размяшчэнне «Нёмана» пакінуў легіянер Мілан Мікулік. Хто яго заменіць, пакуль невядома. Магчыма, зноў папоўніць шэрагі «Нёмана» добра вядомы гродзенскім заўзятарам чэх Яраслаў Крыстэк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула