БЕЛ Ł РУС

Міліцыя затрымала падазраванага ў серыі згвалтаванняў у Беларусі, якога шукалі 20 гадоў

12.11.2015 / 10:12

Cупрацоўнікі крымінальнага вышуку Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўстанавілі і затрымалі падазраванага ў серыі згвалтаванняў і іншых злачынстваў у адносінах да жанчын. Аб гэтым паведамілі ў Следчым камітэце і МУС Беларусі.

Злачынствы здзяйсняліся меркавана з 1994 па 2015 год, як правіла, уздоўж чыгуначных і аўтамабільных шляхоў. У некаторых выпадках мужчына пагражаў нажом. Пасля згвалтаванняў выкрадаў у ахвяр залатыя вырабы і грошы.

«Характэрная прыкмета затрыманага — штучны зуб з металу жоўтага колеру ў верхняй сківіцы. Часам ён насіў заручальны пярсцёнак або пячатку. Мог прадстаўляцца Сяргеем», - распавялі ў Следчым камітэце.

Па наяўнай інфармацыі, не ўсе пацярпелыя пасля здзяйснення ў дачыненні да іх злачынстваў звярталіся ў праваахоўныя органы.

Міліцыя просіць ахвяр i iншых грамадзян, якія маюць якую-небудзь інфармацыяй, аб злачыннай дзейнасці грамадзяніна, паведаміць пра гэта па тэлефонах +375172185275, 375 —293-911-115. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула